Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці прынятая да вытворчасці крымінальная справа, распачатая пракуратурай Полацкага раёна ў дачыненні да службовых асоб КУП «ЖКГ г. Полацка», якія падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Падставай для распачацця крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі Наваполацкага міжраённага аддзела УДФР КДК па Віцебскай вобласці аб супрацьпраўнай дзейнасці дырэктара і начальніка аддзела маркетынгу ЖКГ Полацка.

Па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці выяўлена, што ў перыяд з 2014 года па май 2015 года службовыя асобы, маючы магчымасць закупляць мясцовыя віды паліва ў Полацкага лясгаса па выгаднай цане, без неабходнасці і абгрунтавання заключылі дагаворы з прыватнымі прадпрыемствамі. У выніку пры закупцы драўнянага паліва для патрэб прадпрыемства ў камерцыйных структур дапушчанае залішняе расходаванне бюджэтных грашовых сродкаў дзяржаўнага прадпрыемства ў суме больш 467 000 рублёў.

Следчыя прымянілі ў дачыненні да 38-гадовага дырэктара меру працэсуальнага прымусу — часовае адхіленне ад пасады. З мэтай забеспячэння кампенсацыі шкоды па месцы жыхарства падазраваных праведзены ператрусу і накладзены арышт на іх маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?