Форвард «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стаў бацькам двайнят, паведамляе Sports.ru са спасылкай на SIC Noticias.
Раналду з Джарджынай Радрыгес і сынам Жуніярам. Фота sportfm.ru
Паводле інфармацыі крыніцы, дзяцей нарадзіла сурагатная маці. Хлопчыка назвалі Матэа, дзяўчынцы далі імя Ева.
Дзеці нарадзіліся ў чацвер. Футбаліст цяпер знаходзіцца ў размяшчэнні зборнай Партугаліі.
Першаму дзіцяці футбаліста, Крышціяну Раналду Жуніяру, ужо шэсць гадоў. Ён нарадзіўся ў 2010 годзе — таксама ад сурагатнай маці.
Раналду ў цяперашні час сустракаецца з іспанкай Джарджынай Радрыгес.
0
0
0
0
0
0