Што-што, а штурхаць мы ўмеем. Беларусь узьляцела на 13-е месца ў агульным заліку алімпійскіх мэдаляў. І ўсё дзякуючы волатам: беларусы ўзялі аж тры ўзнагароды ў штурханьні ядра, дзьве - у цяжкай атлетыцы, адну - у барацьбе. І яшчэ дзьве - у веславаньні.
Натальля Міхневіч з вынікам 20.28 заваявала срэбны мэдаль, а Надзея Астапчук стала бронзавай прызёркай - 19.86. Алімпійскай жа чэмпіёнкай стала навазэляндка Валеры Вілі з вынікам 20.56.
Нагадаем, што ўчора бронзавы мэдаль у штурханьні ядра сярод мужчынаў узяў, нягледзячы на свой сярэдненькі вынік, наш Андрэй Міхневіч.
Цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў заваяваў для Беларусі яшчэадно алімпійскае срэбра. І дзьве бронзы былі здабытыя ў акадэмічным веславаньні: Кацярынай Карстэн і двойкай у складзе Натальлі Гелах і Юліі Бічык.
Такім чынам, Беларусь на 16 жніўня заваявала восем мэдалёў (два срэбры і шэсьць бронзаў). Прычым мэдалі мы бяром у дысцыплінах асілкаў: цяжкой атлетыцы, барацьбе, штурханьні ядра. Дужы народ!
Хочацца яшчэ хоць аднаго золата. Сюрпрыз Афінаў на стомэтроўцы, Юля Несьцярэнка, прабілася ў паўфінал. Праўда, яе вынік дае мала надзеяў на паўтор сэнсацыі.
Беларусь выйшла на 13-е месца па агульнай колькасьці мэдалёў, саступаючы толькі найбольшым спартовым магутнасьцям сьвету. Вось агульны мэдальны залік па стане на 16 жніўня:
ЗША 16 16 22 (54)
Кітай 27 12 6 (45)
Аўстралія 7 8 10 (25)
Францыя 3 9 10 (22)
Расея 5 8 8 (21)
Карэя 7 9 4 (20)
Нямеччына 8 5 5 (18)
Японія 7 5 5 (17)
Брытанія 7 3 7 (17)
Італія 6 5 6 (17)
Украіна 5 2 5 (12)
Куба 1 3 4 (8)
Беларусь 0 2 6 (8)
Нідэрлянды 1 2 4 (7)
Казахстан 0 3 3 (6)
Чэхія 2 3 0 (5)
Румынія 2 1 2 (5)
Новая Зэляндыя 2 1 2 (5)
Азэрбайджан 1 2 2 (5)
КНДР 1 1 3 (5)
Бразылія 1 0 4 (5)
Вугоршчына 0 4 1 (5)
Арменія 0 0 5 (5)
Славаччына 3 1 0 (4)
Зімбабве 1 3 0 (4)
Нарвэгія 1 2 1 (4)
Швайцарыя 1 0 3 (4)
Гішпанія 2 0 1 (3)
Грузія 2 0 1 (3)
Канада 1 1 1 (3)
Турцыя 0 2 1 (3)
Аўстрыя 0 1 2 (3)
Інданэзія 0 0 3 (3)
Манголія 1 1 0 (2)
Польшча 1 1 0 (2)
Фінляндыя 1 0 1 (2)
Баўгарыя 1 0 1 (2)
Швэцыя 0 2 0 (2)
Узбэкістан 0 1 1 (2)
Альжыр 0 1 1 (2)
Калюмбія 0 1 1 (2)
Кіргізія 0 1 1 (2)
Славенія 0 1 1 (2)
Сэрбія 0 1 1 (2)
Тайвань 0 0 2 (2)
Данія 0 0 2 (2)
Тайлянд 1 0 0 (1)
Індыя 1 0 0 (1)
Эфіёпія 1 0 0 (1)
Ямайка 1 0 0 (1)
Віетнам 0 1 0 (1)
Эквадор 0 1 0 (1)
Эстонія 0 1 0 (1)
Трынідад і Табага 0 1 0 (1)
Літва 0 0 1 (1)
Харватыя 0 0 1 (1)
Аргентына 0 0 1 (1)
Таджыкістан 0 0 1 (1)
Мэксыка 0 0 1 (1)
Тога 0 0 1 (1)
Эгіпет 0 0 1 (1)