Інцыдэнт адбыўся 5 чэрвеня. Асуджаныя, якія спрабавалі ўцячы, мелі працяглыя тэрміны пазбаўлення волі — ад 14 да 25 гадоў.

Пасля двух дзён падрыхтоўкі, знайшоўшы момант пасля завяршэння работ у вытворчай зоне, асуджаныя ўзламалі замок запальвання пагрузчыка і завалодалі транспартным сродкам.

«У гэты час вайсковец унутраных войскаў Валерый Катоў нёс службу на назіральнай вышцы ў якасці вартавога. Ён убачыў, як пагрузчык вывярнуў з-за вугла будынка і едзе да загароды. Калі вайсковец зразумеў, што трактар, набіраючы хуткасць, рухаецца ў бок забароненай зоны ахоўваемага аб'екта і не збіраецца тармазіць, ён падняў каравул «У ружжо», дастаў штатную зброю і пасля вокрыку: «Стой! Страляць буду!» зрабіў папераджальны стрэл уверх. Пасля прымянення зброі ўцекачы кінулі транспартны сродак і схаваліся ў вытворчай зоне», — піша sb.by.

Асобы асуджаных, якія спрабавалі здзейсніць уцёкі, былі выяўленыя ў самыя кароткія тэрміны. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0