Наступная выязная вандроўка з Іванам Сацукевічам «Да лепельскага цмока» плануецца на нядзелю 18 чэрвеня.

Маршрут чэрвенскай вандроўкі «Да Лепельскага цмока»: Мінск — Арэхаўна — Вушачы — мемарыял «Прарыў» — Селішча — Бычкі — Лепель — (Бягомль) — Мінск.

Запіс на вандроўку ды падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 134-28-04, +375 25 545-84-30 (Валерыя).

Экскурсія пазнаёміць Вас з выдатнымі мясцінамі Ушацкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Акрамя таго, мы здзейснім адразу 5 цікавых і важных справаў:

Па-першае, наведаем Радзіму выбітных літаратараў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, напярэдадні дня народзінаў апошняга, наведаем дом-музей Быкава ў яго родных Бычках.
Па-другое, праедзем па старажытным Полацкім гасцінцы, які хоць і захаваўся, але знаходзіцца ў баку ад сучасных трасаў.
Па-трэцяе, убачым пакуль адзіны ў нашай краіне помнік ўсемагутнаму канцлеру ВКЛ Льву Сапегу.
Па-чацвёртае, паспрабуем разгадаць таямніцу лепельскага цмока.
Па- пятае, пакупаемся ў цудоўным Лепельскім возеры (пры ўмове добрага надвор'я).

У Арэхаўне мы ўбачым прыгожую сядзібу Грабніцкіх, узведзеную ў класічным стылі ў 1840 годзе.

Ва Ушачах палюбуемся касцёлам Святога Лаўрэнція (1913), а таксама наведаем магілу Рыгора Барадуліна.

За Ушачамі спынімся ля маштабнага мемарыяла «Прарыў», прысвечанага прарыву з акружэння буйнога злучэння партызанаў.

У Селішчы нас уразяць руіны велізарнага храма ў стылі барока - касцёла Святой Веранікі (1728).

У Лепелі пабываем у краязнаўчым музеі, палюбуемся касцёлам Св. Казіміра, першым помнікам у Беларусі князю Льву Сапегу. Даведаемся, якія таямніцы захоўвае Лепельскае возера.

Кошт 38 бел. руб. + музей. Пастаянным удзельнікам і групам ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) — 35 бел. руб.

Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0