У мінулы панядзелак вядомы відэаблогер Улад Бумага мусіў правесці аўтограф-сесію ў гандлёвым цэнтры «Галерэя». На сустрэчу нечакана прыйшло некалькі тысяч чалавек, фанаты блогера занялі некалькі паверхаў гандлёвага цэнтра і мерапрыемства давялося экстрана правесці па скарочанай праграме. Больш за тое, фанаты спрабавалі пераследваць куміра і на паркінгу, а таксама на вуліцы, размешчанай за гандлёвым цэнтрам. Відэа хутка стала звышпапулярным.

Па матывах гэтых падзей «Макдональдс» зрабіў сваю вірусную рэкламу з выкарыстаннем кадраў натоўпу і імпрэзах, у якім прарэкламіраваў свой ражок з марозівам. Новы ролік за суткі ўжо набраў каля 90 тысяч праглядаў у сацыяльных сетках (найперш ВКонтакте).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0