tass.ru
Лідар расійскага гурта «Любэ» Мікалай Растаргуеў быў экстранна шпіталізаваны перад канцэртам. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў гарадской адміністрацыі.
У хуткую Растаргуеў трапіў перад канцэртам да Дня Расіі ў Туле, паведамляе крыніца ў гарадской адміністрацыі. «Мікалай Растаргуеў перад канцэртам быў шпіталізаваны на хуткай дапамозе. Папярэдне ў яго сардэчны прыступ», — распавяла крыніца.
Канцэрт «Любэ», нягледзячы на гэта, адбыўся, хоць Растаргуеў не прыняў у ім удзел.