ria.ru

ria.ru

У калоніі памёр Лом-Алі Гайтукаеў, якога суд прызнаў арганізатарам забойства расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай.

У яго было цяжкае хранічнае захворванне. Доўгі час ён праходзіў лячэнне.

Адвакат Алена Харыяноўская ў гутарцы з «Каўказскім вузлом» удакладніла, што асуджаны памёр 10 чэрвеня. 13 чэрвеня яго цела выдадуць сваякам для транспарціроўкі ў Чачню. Абарона патлумачыла, што Гайтукаеў быў прызнаны інвалідам другой групы, у яго быў цыроз печані.

Ганну Паліткоўскую, журналістку «Новой газеты», забілі 7 кастрычніка 2006 года ў пад'ездзе дома ў Маскве. Забойца расстраляў яе, калі жанчына зайшла ў ліфт. Асноўнай прычынай следчыя лічылі прафесійную дзейнасць журналісткі. Заказчык злачынства за 10,5 гадоў так і не знойдзены.

Следства лічыць Лом-Алі Гайтукаева арганізатарам забойства. З матэрыялаў справы вынікае, што менавіта ён атрымаў заказ на забойства аглядальніка «Новой». Для ажыццяўлення планаў ён прыцягнуў свайго знаёмага начальніка аператыўна-пошукавага ўпраўлення ГУУС Масквы Дзмітрыя Паўлючэнкава. Яго падначаленыя сабралі інфармацыю аб месцажыхарстве Паліткоўскай і іншыя звесткі.

Былы міліцыянт Сяргей Хаджыкурбанаў, браты Джабраіл і Ібрагім Махмудавы, Рустам Махмудаў, а таксама пляменнікі Гайтукаева не прызнавалі сваю віну. Па іх версіі, Паўлючэнкаў абгаварыў іх і менавіта ён з'яўляецца сапраўдным арганізатарам забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?