president.gov.by

president.gov.by

Нягледзячы ні на які ціск, беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» будуць праведзены маштабна і сур'ёзна, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў — членаў АДКБ.

«Вы выдатна ведаеце, што Беларусь і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў межах АДКБ адказная за заходні кірунак. Гэта зона адказнасці Беларусі, і ўся наша армія сканцэнтраваная на гэта разам з Расійскай Федэрацыяй. У нас выбудаваны дакладны план дзеянняў у розных сітуацыях», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Увосень на тэрыторыі Беларусі пройдуць беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017». «І як бы нас не ціснулі, мы правядзём гэтыя вучэнні і накіраваны на тое, каб яны прайшлі маштабна і вельмі сур'ёзна, — заявіў ён. — Ведаю, што і ў Расіі сапраўды такі ж настрой. Мы нікога не палохаем. Нам чужога не трэба. Таму мы будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашы патэнцыйныя супернікі. Мы навучаем войска і будзем яго навучаць абараняць нашу тэрыторыю, нашу дзяржаву, нашы народы».

Кіраўнік дзяржавы заявіў аб адкрытасці гэтых вучэнняў: «Мы запросім на вучэнні ўсіх сёння прысутных міністраў абароны, і не толькі. Гэтыя вучэнні адкрытыя. Няхай глядзяць на нашы магчымасці. Мы вельмі сур'ёзна нацэлены на тое, каб на тэрыторыі Беларусі вучэнні прайшлі вельмі эфектыўна, і будзем старацца надаць гэтым вучэнняў і маштабны, і разнапланавы характар, каб нашы вайскоўцы — і Расіі, і Беларусі - адчувалі, што яны абараняюць на гэтым кірунку і якія абавязацельствы на іх ускладзеныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?