Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па баскетболе, якая 16 чэрвеня стартуе на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі.
У канчатковую заяўку на турнір трапілі наступныя баскетбалісткі.
Абаронцы: Вольга Зюзькова, Алекс Бэнтлі, Алёна Голубева, Юлія Рыцікава.
Форварды: Таццяна Ліхтаровіч, Кацярына Сныціна, Марыя Папова, Марыя Філончык, Яніна Інкіна.
Цэнтравыя: Вікторыя Гаспер, Марына Крэс, Марына Івашчанка.
Адзначым, што чэмпіянат вымушаныя прапусціць Алена Леўчанка і Анастасія Верамеенка, якія аднаўляюцца пасля цяжкага сезона.
На першым этапе жаночая зборная Беларусі згуляе з камандамі Турцыі, Славакіі і Італіі.