Следчы камітэт заяўляе пра сваю адкрытасць для СМІ і грамадскасці ды выказвае негатыўнае стаўленне да інфармацыйных баталій вакол крымінальнай справы Даната Скакуна, паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.

Следчы камітэт афіцыйна заяўляе, што інфармацыя, якая тычыцца справы Даната Скакуна і распаўсюджваецца ў апошні час некаторымі СМІ, мае вельмі аддаленае дачыненне да самой крымінальнай справы і доказных матэрыялаў. На думку следчых, у прадстаўленай для грамадскасці інфармацыі няма самага галоўнага — дакладнасці.

«Складваецца ўражанне, што хтосьці наўмысна дэзінфармуе грамадскасць, уводзячы яе ў зман. Са свайго боку мы разумеем, што адсутнасць поўнай інфармацыі пра крымінальную справу запаўняецца рознага роду чуткамі, прыватнымі меркаваннямі, няслушнымі высновамі і здагадкамі», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0