На сталічнай кальцавой дарозе МАЗ з прычэпам знёс больш за 50 метраў агароджы. Пра гэта TUT.BY распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Аварыя адбылася 13 чэрвеня, каля 14.30. 51-гадовы кіроўца МАЗа ехаў па ўнутраным кальцы МКАД з боку праспекта Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Громава. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем на мокрай дарозе, у выніку чаго грузавік занесла і адкінула ў адбойнік справа.

Пашкодзіўшы 45 метраў агароджы, МАЗ у заносе адкінула ў адбойнік, які падзяляе сустрэчныя патокі. Прабіўшы яго, грузавік перасёк тры паласы знешняга кальца МКАД і спыніўся на абочыне.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Па словах кіроўцы, ён ехаў з хуткасцю каля 70 км/ч, а перад тым як аўтамабіль занесла, пачаўся моцны дождж.

У ДАІ нагадалі, што ва ўмовах непагадзі, дрэннай бачнасці, мокрага дарожнага пакрыцця неабходна быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам дарожнай абстаноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0