Фота: Марыя Карпухіна, «Дождь»

Фота: Марыя Карпухіна, «Дождь»

На фотаздымках «Дождя» з пратэстнай акцыі 12 чэрвеня ў цэнтры Масквы заўважылі чалавека, падобнага да былога камандзіра кіеўскага «Беркута» Сяргея Кусюка. Ва Украіне яго шукаюць за ўдзел у разгоне Еўрамайдана ў лістападзе 2013 года. «Медуза» ўспамінае, чым вядомы Кусюк і як ён апынуўся ў Расіі.

Сяргея Кусюка на здымках з Цвярской заўважылі ўкраінскія журналісты. На фатаграфіі не відаць, ці ёсць на форме палкоўніка Расгвардыі яго прозвішча, але выглядае ён сапраўды як былы камандзір «Беркута». Ва ўкраінскай міліцыі Кусюк у 2013 годзе таксама служыў у званні палкоўніка. Мяркуючы па здымку, афіцэр займаўся каардынацыяй дзеянняў АМАПу ў часе разгону дэманстрантаў у цэнтры Масквы. Афіцыйна ў Расгвардыі ўдзел былога камандзіра «Беркута» ў акцыі 12 чэрвеня пакуль не пракаментавалі.

Ва Украіне Кусюка абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і перашкодзе правядзенню мітынгу. У чэрвені 2015 года ён абвешчаны ў вышук, Генпракуратура Украіны (ГПУ) пацвердзіла чуткі аб тым, што Кусюк можа знаходзіцца ў Расіі. Паведамлялася таксама, што ён мог уладкавацца ў расійскую паліцыю (пры стварэнні Расгвардыі ёй перадалі АМАП, які раней уваходзіў у МУС). Пры гэтым у маскоўскі АМАП афіцыйна прымалі былых байцоў «Беркута» з захаваннем званняў.

Палкоўнік Кусюк — ключавая фігура расследавання аб разгоне Еўрамайдану. Ён служыў камандзірам палка «Беркута» і, паводле даных ГПУ, непасрэдна кіраваў самым першым разгонам актывістаў Еўрамайдану ў ноч на 30 лістапада 2013 года. З гэтага моманту пратэсты перараслі ў сутыкненні з міліцыяй.

На наступны дзень, 1 снежня, адбыліся сутычкі на вуліцы Банкавая каля Адміністрацыі прэзідэнта. Паводлое непацверджаных даных, Кусюк мог кіраваць правакатарамі на трактары, якія напалі на міліцыю, пасля чаго «Беркут» пайшоў у наступ. Сам Кусюк пасля заяўляў, што ў гэты момант быў ва ўрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?