Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Арканзаса і Корнэлскага ўніверсітэта выявілі новы від паразітычных грыбоў, які ператварае самак жукоў-мягкацелак Chauliognathus pensylvanicus у зомбі. Забітыя грыбом казуркі прыцягваюць самцоў, якія спарваюцца з імі і заражаюцца самі. Прэс-рэліз даследавання апублікаваны на сайце Phys.org, паведамляюць інфармагенцтвы.

Public Domain

Public Domain

C. pensylvanicus жывуць на лугах і палях, сілкуючыся кветкавымі раслінамі. Яны часта садзяцца на кветкі, на якіх жыве грыб Eryniopsis lampyridarum. Калі жук інфікуецца ім, сківіцы казуркі моцна прыліпаюць да расліны, пасля чаго казурка памірае.

Праз дзень яе крылы раскрываюцца. Мёртвыя самкі здаюцца самцам гатовымі да спарвання, аднак спроба сукуплення прыводзіць да заражэння новай казуркі грыбам і далейшага распаўсюджвання паразіта.

Навукоўцы выявілі, што з 446 сабраных імі жукаў 90 былі інфікаваныя E. lampyridarum. Ад заражэння да раскрыцця крылаў праходзіла 15-22 гадзін. Акрамя таго, грыб выклікаў уздуцце брушка, што таксама рабіла мёртвых самак-зомбі прывабнымі для супрацьлеглага полу.

Даследчыкі плануюць высветліць, ці магчыма паменшыць хуткасць распаўсюджвання грыба, калі склеіць крылы заражаных насякомых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0