Кіраўнік кампаніі Apple Цім Кук афіцыйна пацвердзіў, што карпарацыя працуе над стварэннем праграмнага забеспячэння для беспілотных аўтамабіляў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кіраўніцтва Apple адзначае, што гэты праект на дадзены момант з'яўляецца прыярытэтным у галіне штучнага інтэлекту. Раней хадзіла шмат чутак аб распрацоўцы дадзенай тэхналогіі, аднак афіцыйнага пацверджання не было.

Ствараць беспілотныя аўтамабілі Apple не будзе. Кіраўнік падкрэсліў, што яны працуюць выключна з праграмным забеспячэннем, каб у будучыні ў чалавека адпала неабходнасць кіраваць аўтамабілем. Пасля гэтага тэхналогіі будуць прадавацца вядомым аўтамабільным кампаніям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0