У Ісландыі ідзе рэаліці-шоу «Сямейства Каташ'ян»: толькі яно не пра гламурнае сямейства, а пра цудоўных коцікаў у лялечным доміку, якія шукаюць новую сям'ю, піша Medialeaks.

Шоу назвалі па аналогіі з іншым папулярным тэлесерыялам «Сямейства Кардаш'ян». Вось толькі мэта ў кацінага варыянта самая высакародная: знайсці сапраўдны, а не лялечны дом для чатырох насельнікаў, якіх клічуць Гусні, Стуб, Брыет і Ронья. Нехта падкінуў іх на фабрыку, а пасля яны апынуліся ў прытулку. А Ісландскае таварыства абароны катоў вырашыла дапамагчы знайсці малым гаспадароў і запусціла трансляцыю ў супрацоўніцтве з навінавым агенцтвам Nútíminn.

Гусні — чорна-белы коцік. Ён вельмі таварыскі жартаўнік, які пастаянна задзірае сваіх братоў і сясцёр. Стуб — амаль цалкам паласаты з белым носікам. Гэтае адважнае кацяня — сапраўдны лідар усёй банды. Брыет — паласатая з белым жывоцікам, яна самая стрыманая з усіх. І, нарэшце, Ронья — дзёрзкая, але пры гэтым самая мілая котачка ў доміку.

«Сямейства Каташ'ян» аказалася настолькі папулярным у ісландцаў, што першых чатырох удзельнікаў рэаліці-шоу хутка забралі ў сапраўдныя сем'і. І цяпер у хатцы пасяліліся наступныя коцікі, адкрыўшы другі сезон.

Дарэчы, шоў не сканчаецца, і трансляцыю можна глядзець у рэальным часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?