На трэцім энергаблоку Чарнобыльскай АЭС сёння зафіксаванае задымленне. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны.
Інфармацыя аб задымленні памяшкання №509 энергаблока №3 паступіла ў 15.57, у 16.00 задымленне ліквідаванае.
Паведамляецца, што радыяцыйны фон не змяніўся.