У Мінску п'яны кіроўца разбіў чатыры аўтамабілі. Пра гэта TUT.BY распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Аварыя адбылася днём 13 чэрвеня. Па інфармацыі ДАІ, 41-гадовы кіроўца Ford ехаў па Менькаўскім тракце ў кірунку МКАД. У нейкі момант ён адцягнуўся ад кіравання і ўрэзаўся ў два «Опелі», якія спыніліся перад святлафорам; адзін з іх прасунуўся наперад і пашкодзіў мікрааўтобус VW.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Інспектары, якія прыбылі не месца здарэння, западозрылі, што кіроўца Ford п'яны. Мужчыну адвезлі на медыцынскі агляд, які выявіў 1,26 праміле алкаголю.

На парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер яму пагражае пазбаўленне права кіравання як мінімум на тры гады і буйны штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0