Пісьменнік Стывен Кінг 13 чэрвеня пабачыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заблакаваў яго ў твітары. Яму адказалі многія чытачы, якіх Трамп таксама заблакаваў у твітары.
Пісьменніца Джоан Роўлінг прапанавала свайму калегу перасылаць твіты Трампа асабістымі паведамленнямі, бо яна пакуль яшчэ можа іх чытаць.
У адказ Стывен Кінг сказаў, што ён у парадку. «Прынамсі, у мяне застаўся [віцэ-прэзідэнт] Майк Пенс», - напісаў ён.
Журналіст Энтані Брезнікэн пажартаваў, што цяпер у Стывена Кінга ёсць ўзнагароды ад двух прэзідэнтаў ЗША. Абама ўручыў яму Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў, а Трамп ўзнагародзіў банам у твітары
Стывен Кінг неаднаразова крытыкаваў Дональда Трампа ў твітары (у прыватнасці, за выхад з Парыжскага пагаднення па клімаце) і наогул кепска адгукаўся пра яго.