Пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу, а таксама размяшчэнне ў Еўропе сістэм супрацьракетнай абароны (СРА) змушае Маскву на гэта рэагаваць, заявіў у гутарцы з амерыканскім рэжысёрам Оліверам Стоўнам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Пуцін распавёў, што для Расіі «тут дзве пагрозы». Першай ён, у прыватнасці, палічыў «размяшчэнне супрацьракет» у непасрэднай блізкасці ад расійскіх межаў. Другая ж «пагроза», на думку расійскага лідара, заключаецца ў тым, што «пускавыя ўстаноўкі антыракетныя за некалькі гадзін могуць быць пераабсталяваны для ўстаноўкі ўдарных ракет».

«Ва ўсходняй Еўропе, на вадзе, на моры, будуць устаноўлены на караблях, якія будуць дзяжурыць у Міжземным моры і паўночных морах, і на Алясцы ставяць», - паведаміў Пуцін. Расія ў цэлым, як удакладніў прэзідэнт, цяпер практычна акружаная СРА.

«На самой справе, гэта яшчэ адна грубая вялікая стратэгічная памылка нашых партнёраў, бо на ўсе гэтыя дзеянні Расія дасць адэкватны адказ, і гэта будзе азначаць ні што іншае, як яшчэ адзін віток гонкі ўзбраення», - заўважыў ён, падкрэсліўшы, што «пры гэтым» адказ Расіі «будзе значна таннейшы». «Яна (тэхніка) можа быць недзе больш грубая, але яна будзе эфектыўнай», - заявіў Пуцін, дадаўшы, што такім чынам Расія «захавае гэты так званы стратэгічны баланс». «Баланс - гэта вельмі важная рэч», - рэзюмаваў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?