Не менш за 30 чалавек пацярпелі пры пажары ў 27-павярховай жылой вежы на захадзе Лондана. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на службу хуткай дапамогі.
Як паведамлялі ў Лонданскай пажарнай брыгадзе, пажар адбыўся ў апартаментах Lancaster West у паўночнай частцы раёна Кенсінгтан на захадзе Лондана.
Работнікі аварыйных службаў ўдакладнілі, што ўзгаранне пачалося да світання. Усе людзі, якія знаходзяцца ў будынку, былі эвакуяваныя.





