“На жаль, Аляксандр Казулін з'яўляецца казырнай картай у гульні Лукашэнкі з Расіяй", — так пракаментаваў вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты яго паплечнік Сяргей Скрабец.

"Першы момант: Лукашэнка заявіў аб намерах палепшыць адносіны з Еўропай і ЗША. Гэта адыграла сваю ролю ў вызваленні Казуліна. Другое: быў заключаны кантракт на паляпшэнне іміджу з брытанскім піяршчыкам лордам Белам, і ўжо тады пачалі хадзіць чуткі, што яго парада: выпусціць усіх палітычных зняволеных. Трэцяе: пагоршыліся адносіны з Расіяй. Лукашэнка не падтрымаў дзеянні Расіі ў Грузіі. І Лукашэнку хвалюе пытанне цаны на газ, якая будзе ў наступным годзе. Ён дэманструе паляпшэнне адносін з Амерыкай, адсутнасць падтрымкі Расіі ў Грузіі, выпускае Казуліна. Гэта сігнал Расіі: калі вы не хочаце гэтага, а хочаце размясціць у Беларусі ракеты, супрацоўнічаць з Беларуссю і бачыць у ёй саюзніка, то давайце газ па старой цане", — лічыць С. Скрабец.

Між тым, палітык не звязвае вызваленне А.Казуліна з выбарамі ў парламент. "Прызнаваць выбары няма ніякай неабходнасці. Лукашэнку не надта хвалюе, прызнаюць выбары ці не. Яго хвалюе цана на газ", — лічыць С. Скрабец.

"Так што ўказ аб памілаванні — гэта не змякчэнне палітычнай сітуацыі, а вынік складанасцей у адносінах з Расіяй ", — заявіў С. Скрабец.

"Я пісаў Казуліну, што зыходзячы з сітуцыі, што складваецца, яго хута вызваляць. Але я не думаў, што гэта адбудзецца ў пятніцу (15 жніўня). Відаць, на рашэнне ўладаў паўплывала смерць яго цесця", — выказаў меркаванне С. Скрабец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?