Футбалісты моладзевай зборнай Венесуэлы танцуюць на стадыёне. Іх сустрэлі як нацыянальных герояў. Фота Ройтэрз.

Футбалісты моладзевай зборнай Венесуэлы танцуюць на стадыёне. Іх сустрэлі як нацыянальных герояў. Фота Ройтэрз.

Цырымонія ўшанавання моладзевай зборнай Венесуэлы па футболе ператварылася ў антыўрадавую дэманстрацыю. 

Y va a caer, y va a caer, este gobierno va a caer! — «Падзе, падзе, урад падзе!» — скандавалі людзі папулярны слоган з маніфестацый, пішуць венесуэльскія незалежныя СМІ.

Каля 20 тысяч чалавек сабраліся на Алімпійскім стадыёне Каракаса на павітанне моладзевай зборнай да 20 гадоў, якая ўпершыню ў гісторыі краіны выйшла ў фінал сусветнага першынства.

Футбол у краіне быў менш папулярны за бейсбол — можа таму, што футбалісты ніколі не дасягалі вялікіх поспехаў. Венесуэльцы раўніва сачылі за ўдачамі суседзяў з Бразіліі і Калумбіі.

Перад пачаткам цырымоніі на трыбунах выбухнулі і былі масава падтрыманыя скандаванні супраць прэзідэнта Мадура і ягонага «баліварыянскага рэжыму».

Пратэсты ў Венесуэле працягваюцца ўжо два месяцы. Яны маюць гвалтоўны характар, у іх загінулі 68 чалавек з абодвух бакоў, яшчэ тысячы былі параненыя. Прычынай стала працяглае пагаршэнне эканамічнага становішча, высокая інфляцыя і дэвальвацыя нацыянальнай валюты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?