Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч на пасяджэнні ў Палаце прадстаўнікоў.
«Кіраўніком дзяржавы нам пастаўлена задача ўвесці другую ўзлётна-пасадачную паласу ў строй да 7 лістапада 2018 года», - сказаў Аляксей Ляхновіч.
Паводле слоў намесніка міністра, работы ідуць паводле плана, да канца 2017 года яны павінны быць выкананы на 60%.
Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў галоўнай паветранай гавані Беларусі будзе на 60 м даўжэй за папярэдніцу і складзе 3,7 км. Па сваіх характарыстыках яна зможа прымаць усе тыпы паветраных суднаў.





