Здарэнне адбылося 8 чэрвеня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць). Сям’я падымалася па лесвіцы ў кватэру. Двухгадовае дзіця бегла наперадзе бацькоў.
Хлопчык выпадкова ўпусціў цацку ў лесвічны пралёт, нахіліўся, каб паглядзець, куды яна паляцела, і ўпаў сам.
Бацькі тут жа выклікалі хуткую. Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Цяпер жыццю хлопчыка нічога не пагражае.
— Сям’я добрая, гэта іх адзінае дзіця, — расказаў rh.by начальнік cмаргонскага Следчага камітэта. — Бацькі зрабілі ўсе, каб мінімізаваць наступствы таго падзення. І з парэнчамі ў пад’ездзе ўсё нармальна.





