tass.ru
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў, што краіны Захаду «генетычна не любяць» славян. Такую выснову ён зрабіў з санкцыйнай палітыкі супраць Расіі і Беларусі.
«Гэта пачынае ўжо пераходзіць нейкія межы разумнага і можна западозрыць тых, хто стаіць за гэтымі санкцыямі, у барацьбе са славянамі», — сказаў Валодзін. Ён заявіў пра «паталагічную нелюбоў» Захаду да славян і дадаў, што Захад прымяняе «сістэмны падыход у дачыненні да народаў».
«Наогул, калі мы гаворым пра русафобію, сёння ўжо можна казаць пра гэта ў дачыненні да ўсіх славян», — мяркуе Валодзін





