dinamo-minsk.by
Галкіпер зборнай Беларусі Аляксандр Гутар падпісаў кантракт з ФК «Тосна» тэрмінам на адзін год.
У мінулым сезоне Гутар выступаў за «Арэнбург» (12 матчаў, 17 прапушчаных мячоў), па заканчэнні пагаднення з арэнбургскім клубам гулец стаў свабодным агентам. 13 і 14 чэрвеня каманду з Ленінградскай вобласці пакінулі два галкіперы — Артур Нігматулін, які правёў сезон у якасці віцэ-капітана, і Дзяніс Кніга.
Па выніках першынства ФНЛ-2016/17 «Тосна» упершыню ў гісторыі выйшаў у расійскую прэм'ер-лігу, «Арэнбург», насупраць, развітаўся з вышэйшым дывізіёнам.





