Кантроль над якасцю харчавання ў школах будзе ўзмоцнены, пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка перад сумесным пасяджэннем калегій Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Мінспорту Беларусі.

Міністр адзначыў, што да 1 верасня будзе грунтоўна прааналізавана сістэма кантролю арганізацыі харчавання ў школах з боку кантралёраў гандлю і грамадскага харчавання, а таксама школьнай грамадскасці - цяпер у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе спецыяльная камісія, якая курыруе адпаведныя пытанні.

«Вельмі важна збалансавана выбудаваць меню, павысіць якасць страў, забяспечыць адпаведную цану і якасць харчавання дзяцей. У школьных сталовых і буфетах не павінна быць чыпсаў, газаваных салодкіх напояў і падобных тавараў. Там павінны быць прадукты, якія не нанясуць шкоду здароўю дзяцей», - сказаў Ігар Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0