Ліберальна-дэмакратычная партыя (лідар — Сяргей Гайдукевіч) прапаноўвае ўладам надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня», а таксама дазволіць іх свабоднае выкарыстанне ў краіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі па выніках пашыранага пасяджэння яе Вышэйшага Савета і Цэнтральнага камітэта.

У ЛДП падкрэсліваюць, што рашэнне рэферэндуму аб выбары дзяржсімволікі — «закон для ўсіх». Разам з тым, у партыі лічаць, што прыйшоў час «надаць бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў і дазволіць іх свабоднае выкарыстанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

- Гэты крок стане рэальным крокам для яшчэ большага яднання грамадзян нашай краіны і разумення таго, што наша гісторыя не можа быць добрай ці дрэннай. Усё, што перажыла Беларусь: ад ВКЛ, БССР і да незалежнай Беларусі, павінна быць каштоўна для кожнага з нас.

ЛДП абяцае выступаць з гэтай пазіцыі ў парламенце, у кожнай з палат якой у партыі ёсць свой дэпутат, і на наступных выбарах прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?