Сучасным прачытаннем тэмы вялікіх Радзівілаў заняліся дызайнеры Марыя Старыкава і Наста Васючэнка. Выйшаў сінтэз вулічнай моды і спартыўнага стылю з незвычайнымі класічнымі дэталямі. Упершыню дзяўчыны прэзентавалі сваю творчасць на вясновым Belarus Fashion Week, і яна прыйшлася даспадобы не толькі беларускай публіцы, але і камандзе італьянскага часопіса Vogue.
Фота: markformelle.by.
А ці будзеце вы насіць світшоты і сукенкі ад Vasjuchenka&Starikova, шаноўныя чытачы?





