15 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 11°С, максімальная днём +17.. + 23°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём істотна не зменіцца.

16 чэрвеня чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 12°С, максімальная днём +19.. + 26°С.

17 краіна акажацца пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 15°С, максімальная днём +16.. + 23°С, па ўсходзе да + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0