Ілона Навасёлава выпала з шостага паверха дома ў Маскве. Падрабязнасці высвятляюцца, пакуль невядома, ці гэта было самагубства.
Напярэдадні Ілона пасварылася са сваім хлопцам, які абяцаў з’ехаць у Чэлябінск. Падчас сваркі, калі хлопец адвярнуўся, Ілона выпала ў акно. Па адной з версій, яна проста спрабавала напалохаць маладога чалавека, а не сапраўды здзяйсняць суіцыд.
Ілона Навасёлава двойчы даходзіла да фінала папулярнай перадачы «Бітва экстрасэнсаў», але заняць прызавое месца ёй не ўдавалася.
Ілона была транссэксуалам. Яна нарадзілася хлопчыкам, якога назвалі Андрэем, але ў свядомым узросце змяніла пол.
У 2013 годзе Ілону і яе жаніха-транссэксуала выкрадалі з патрабаваннем выплаціць выкуп. Паліцыя затрымала зламыснікаў.
Ілона Навасёлава пазіцыянавала сябе як чорную вядзьмарку, апраналася адпаведна вобразу.





