Ігар Случак у цэнтры. Фота Асамблеі НДА Беларусі.

Ігар Случак у цэнтры. Фота Асамблеі НДА Беларусі.

«Белорусский язык — мёртвый. Говорю специально для тебя. Теперь попробуй меня засудить. Принимаешь вызов? Или только против детей способен геройствовать?», — правакуе Агафонаў.

Трэба сказаць, ён не першы. Раней яшчэ адзін юрыст Леанід Судаленка зрабіў фактычна тое ж самае. Яны абодва лічаць, што прыцягваць да адказнасці падлетка, які назваў беларускую мову мёртвай, — глупства. Маўляў, няхай Случак пазмагаецца ў судах з імі — вось гэта будзе годна.

Праўда, Ігар на правакацыі рэагаваць не збіраецца.

«Гэта ўжо камічная сітуацыя. Няхай яны ўжо адзіным фронтам напішуць нейкую заяву. Мабыць, Агафонаву хочацца падняць хайп у інтэрнэце на маім прозвішчы», — каментуе Ігар Случак.

Актывіст тлумачыць, што цяпер заняты больш важным пытаннем: прасоўвае змены ў Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», каб інфармацыя пра тавары і паслугі даводзілася адначасова на абедзвюх дзяржаўных мовах.

«Больш за 20 дэпутатаў падтрымліваюць, у прыватнасці, Канапацкая і Анісім, многія вытворцы таксама. Нават старшыня Палаты прадстаўнікоў выступае за пашырэнне беларускай мовы, — кажа Ігар Случак. — Я цяпер працую з вытворцамі, дэпутатамі.

Няма сэнсу рэагаваць на кожнага, няхай і медыйнага, але шараговага юрыста, які кідае правакацыйныя заявы, каб падымаць на гэтым хайп. Тым больш, я бяруся ўсё ж за прэцэдэнтныя выпадкі: першы журналіст, першая дзяўчына, першы былы міліцыянт. Юрыст у маёй практыцы ўжо быў, таму займацца Агафонавым бессэнсоўна. Пакуль што няма непаўнагадовага, няхай Агафонаў ці Судаленка знойдуць каго ці папросяць сваіх дзяцей напісаць, тады я за іх вазьмуся».

Ігар дадае, што Агафонаў яшчэ можа атрымаць свой працэс, калі за яго возьмуцца іншыя беларусы.

Падлетка, які назваў беларускую мову «мёртвай», прыцягваць да адказнасці не будуць

Пракуратура на баку Случака: райвыканкаму даручылі падрыхтаваць справу за абразу мовы падлеткам

Ігар Случак пасварыўся з паловай інтэрнэту праз хворага падлетка, які назваў беларускую мову «мёртвай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?