13 чэрвеня на 64-м годзе пайшоў з жыцця прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, доктар гістарычных навук, прафесар Мікалай Міхайлавіч Забаўскі, паведамляе сайт БДПУ.
На працягу дзесяці гадоў (2004—2014 гг.) М.М. Забаўскі з'яўляўся дэканам гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, з 2002 па 2004 гг. — дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны навукова-адукацыйны цэнтр імя Ф. Скарыны». Аўтар 3 манаграфій, 19 навукова-метадычных і 112 навуковых прац. Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя і паспяхова абароненыя 2 доктарскія і 3 кандыдацкія дысертацыі.
Больш за дзесяць гадоў М.М. Забаўскі з'яўляўся членам Саветаў па абароне дысертацый пры БДПУ і БДУ, рэдакцыйных калегій навукова-метадычных часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Весці БДПУ», іншых навуковых выданняў.
Развітанне з М.М. Забаўскім адбудзецца 15 чэрвеня з 12.00. да 14.00. у Доме Смутку (зав. Кабушкіна, 49; уезд з боку вул. А. Куляшова; раён станцыі метро Аўтазаводская).





