Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падкрэслівае важнасць забеспячэння ўкраінскіх ваенных усімі магчымасцямі процідзеяння расійскай агрэсіі.

Пра гэта ён сказаў 14 чэрвеня журналістам, адказваючы на пытанне аб магчымасці адмены АТА і ўвядзення ваеннага становішча, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Калі мы адменім АТА і ў той жа час не дамо ваенным права дзейнічаць адэкватна ва ўмовах агрэсіі — пакінем Украіну безабароннай», — падкрэсліў прэзідэнт.

 

АП

Па словах Парашэнкі, ён даручыў распрацаваць законапраект па рэінтэграцыі Данбаса, які прадугледжвае шэраг мер па вяртанні акупаваных тэрыторый Украіны.

«Па маім даручэнні быў распрацаваны праект заканадаўчага акта, які называецца «Аб рэінтэграцыі акупаваных тэрыторый Данбаса Украіны. Ён ахоплівае цэлы шэраг мерапрыемстваў і крокаў, якія трэба будзе ажыццявіць для забеспячэння рэінтэграцыі, для вызначэння прававога рэжыму», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка падкрэсліў, што ключавой пазіцыяй з'яўляецца рэінтэграцыя гэтых тэрыторый.

Паводле яго слоў, у падрыхтоўцы законапраекта ўдзельнічаюць эксперты, народныя дэпутаты. Акрамя таго, законапраект грунтуецца на ўмовах, замацаваных у Мінскіх дамоўленасцях.

Парашэнка таксама падкрэсліў неабходнасць працягу палітыкі санкцый у дачыненні да краіны-агрэсара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?