Здарэнне адбылося 14 чэрвеня ў Маладзечне. У міліцыю звярнулася жанчына, якая расказала, што ў яе з кашалька прапалі грошы.
І паведаміла, што напярэдадні здарэння да яе ў пакой у інтэрнаце зайшліся яе суседзі, знаёмыя муж з жонкай.
Яны папрасілі пазычыць 5 рублёў. Затым вярнуліся са спіртным, суседзі пачалі выпіваць. Падчас застолля знаёмыя не раз выходзілі курыць.
А на раніцу жанчына зазірнула ў кашалёк і не знайшла там 120 рублёў.
Адразу ж выклікала міліцыю. Як аказалася, грошы ўзяў муж суседкі, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы.
Муж з жонкай затрыманыя, праводзяцца следчыя дзеянні.
0
0
0
0
0
0