Нацбанк апублікаваў сваё рашэнне па пазбаўленні банка БСБ (БелСвісБанк) ліцэнзій на правядзенне наступных аперацый: 

— Прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асобаў, апроч ІП. 

— Адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў, апроч ІП. 

— Выдача каштоўных папер. 

— Выпуск банкаўскіх картак. 

— Кіраванне грашыма паводле дамовы даверу. 

Паведамляецца, што зроблена гэта праз выяўленне шэрагу парушэнняў у працы банка. 

Што гэта азначае для звычайных кліентаў банка? Ім трэба паклапаціцца пра лёс сваіх дэпазітаў, якія маюць быць выплачаныя, а таксама зняць грошы з картак да 26 чэрвеня, іначай тыя сродкі пяройдуць у іншыя банкі і працэс іх вяртання абцяжарыцца. 

Але ці кажа гэта, што «БСБ Банк» — усё? 

У галаўным офісе «Нашай Ніве» сказалі, што яны пакуль не могуць дакладна сказаць, ці азначае такое рашэнне Нацбанка фактычную ліквідацыю «БСБ». 

На пытанне, ці будуць выпраўленыя парушэнні і калі, прадстаўнік банка адказаў: «Мы не можам гэтага сказаць». 

Па памеры сваіх актываў «БСБ Банк» быў на 17 месцы ў Беларусі. 

«Банк Масква-Мінск» прызначаны банкам-павераным, які будзе прымаць заявы аб выплаце кампенсацый па дэпазітах «БСБ Банка». 

Грошы па іх картках зараз можна здымаць без камісіі ў любых банкаматах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?