Дзяўчына загінула пад коламі грузавога цягніка ў Лідзе, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Трагедыя адбылася каля 21.00 14 чэрвеня.
«На чыгуначным шляху ў Лідзе была смяротна траўмаваная грузавым цягніком 18-гадовая дзяўчына. Па факце яе гібелі Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння прызначаная судова-медыцынская экспертыза, выяўляюцца і апытваюцца відавочцы, а таксама асобы, якія ведалі дзяўчыну. Паводле папярэдняй версіі, меў месца суіцыд», — распавёў Сяргей Шаршаневіч.





