Відэа канфліктнай сітуацыі на Вялікім гасцінцы ў Маладзечне 15 чэрвеня на YouTube апублікаваў карыстальнік men super.

Пешаходы замест таго, каб падзякаваць кіроўцу аўтамабіля, які прапусціў іх, нягледзячы на зялёны сігнал святлафора, што гарэў менавіта для яго, зладзілі разборкі. Падышоўшы да кіроўцы, яны сталі даказваць сваю рацыю, бравіруючы: «Давай, выклікай міліцыю, мы пастаім!»

Падчас канфлікту спынілася два аўтамабілі, з іх падышлі 3 чалавекі і гэтак жа пачалі тлумачыць пешаходам, што яны не маюць рацыі. Сітуацыя развязалася, парушальнікі сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?