Міністэрства абароны РФ заявіла, што ў выніку паветранага ўдару, нанесенага расійскай авіяцыяй, у Сірыі забіты лідар тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Абу-Бакр аль-Багдадзі. У паведамленні Мінабароны гаворыцца, што гэтая інфармацыя патрабуе праверкі.

Расейскія вайскоўцы паведамілі, што авіяўдар быў нанесены 28 мая па цэлі побач з Ракай — горадам, які называюць «сталіцай» ІД у Сірыі. Самалёты Су-35 і Су-34 разбамбілі камандны пункт, дзе праходзіла нарада з удзелам лідараў тэрарыстаў.

Мінабароны сцвярджае, што ў выніку ўдару былі забітыя больш за 300 баевікоў, уключаючы 30 палявых камандзіраў ІД.

У сродках масавай інфармацыі неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра смерць аль-Багдадзі, але кожны раз гэтая інфармацыя не пацвярджалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?