Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Хойніцкі раён Гомельскай вобласці наведае Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы паведамяць аб радыелагічнай абстаноўцы ў рэгіёне, экалагічных працэсах, якія адбываюцца ў запаведніку, і яго працы па мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Размова таксама пойдзе аб выніках эксперыментальна-гаспадарчай дзейнасці Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і перспектывах яго развіцця.

Асобная ўвага Лукашэнка надасць пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, хаду сельскагаспадарчых работ і нарыхтоўкі кармоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?