З усіх фігурантаў «справы патрыётаў» знятае абвінавачанне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Пра гэта гаворыцца ў заяве Следчага камітэта.

Такім чынам, Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў, што складу злачынства па гэтым артыкуле не было.

Разам з тым застаецца актуальнай справа аб стварэнні «незаконнага ўзброенага фармавання». Аднак яе будзе расследаваць не КДБ, а Следчы камітэт.

Па справе аб масавых беспарадках фігурантамі праходзілі 35 чалавек, з іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні (дадзеныя КДБ на 11 красавіка).

Па апошніх дадзеных ад праваабаронцаў, у СІЗА КДБ і МУС застаюцца 14 чалавек. Некаторым з іх следства працягнулі на 2-4 месяцы. Астатніх адпускаюць на волю пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, з некаторых і зусім здымаюць абвінавачванне.

У аўторак старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што следства разбіраецца і «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суда» справа «Белага легіёна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0