У сваім артыкуле Маск паведаміў, што SpaceX плануе адправіць на Марс карабель Dragon 2 ужо праз два гады. У 2020 годзе, акурат калі ў Мінску адкрыюць чатыры станцыі трэцяй лініі метро, да Марса стартуе яшчэ адна місія, а яшчэ праз некалькі гадоў адбудзецца першы пілатаваны палёт.

Да перасялення на Марс трэба вырашыць яшчэ шмат пытанняў. Зараз, напрыклад, варта падумаць аб зніжэнні цаны касмічных палётаў да 200 тысяч даляраў — гэта дазволіць зрабіць іх больш даступнымі для людзей. Па словах кіраўніка Space X, кампанія ўжо працуе ў гэтым напрамку, вывучаючы магчымасці для стварэння шматразовага практычнага транспарту для касмічных палётаў.

Акрамя праблемы з транспартам, спатрэбіцца вырашыць яшчэ шмат пытанняў, звязаных з доўгім знаходжаннем чалавека ў космасе. Напрыклад, пакуль незразумела, як паменшыць негатыўнае ўздзеянне касмічнага выпраменьвання на чалавека.

Значная частка артыкула таксама прысвечаная апісанню тэхнічных характарыстык шатлаў для палётаў на Марс і іншага касмічнага абсталявання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру