Шаноўнае спадарства! У гэтыя пятніцу (16.06, 19.00) і суботу (17.06, 14.00) адбудуцца бясплатныя экскурсіі па Асмалоўцы ў рамках праекту «Вандроўкі ў мінулае»! Паколькі над кварталам навісла пагроза зносу, то скарыстайце шанец пабачыць гэты цудоўны куточак нашага гораду! 

Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. 

Мы пагутарым пра Максіма Багдановіча і месца яго нараджэньня, пабачым Трэці Дом Саветаў, пройдзем каля былой Духоўнай семінарыі, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя, ціхія, незвычайныя і каларытныя дворыкі цудоўнай Асмалоўкі. Месца гэтае мае вельмі своеасаблівую атмасферу і анікога не пакіне раўнадушным! 

А напрыканцы нас будзе чакаць знакаміты бровар «Аліварыя» зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі. 

Маршрут: помнік Максіму Багдановічу — вуліца Максіма Багдановіча — Асмалоўка — бровар «Аліварыя».

Сустракаемся ля помніка Максіму Багдановічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0