БСБ Банк апублікаваў на сайце рэкамендацыі для кліентаў, якія на дадзены момант знаходзяцца за мяжой і не змогуць вярнуцца ў Беларусь да 26 чэрвеня.

«Кліенты, якія знаходзяцца за мяжой, могуць папрасіць сваіх сваякоў або давераных асоб атрымаць бясплатна неперсаніфікаваныя аплатныя карткі ў БСБ Банку. На такую карту можна перавесці грашовыя сродкі з карткі, якая знаходзіцца з кліентам банка за мяжой. Акрамя таго, сваякі, давераныя асобы змогуць без камісіі зняць грошы з атрыманых картак у банкаматах і аддзяленнях БСБ Банка ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Для атрымання неперсаніфікаванай карткі неабходна звярнуцца ў аддзяленне БСБ Банка. Пры сабе неабходна мець пашпарт. У банку падкрэсліваюць, што карты ёсць у наяўнасці і выдаюцца бясплатна.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк Беларусі адклікае з 26 чэрвеня ліцэнзію ЗАТ «БСБ Банк» ў частцы асобных банкаўскіх аперацый з фізічнымі асобамі. Такое рашэнне прынятае з улікам выяўленых у ходзе праверкі банка парушэнняў і недахопаў у яго дзейнасці. Рашэнне ўступае ў сілу з моманту паведамлення банка аб яго прыняцці, якое прызначанае на 26 чэрвеня. БСБ Банк працягвае ў поўным аб'ёме працаваць з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

БСБ Банк звярнуўся з просьбай да кліентаў зняць грашовыя сродкі з усіх сваіх плацежных картак банка, а таксама з рахункаў фізічных асоб да 25 чэрвеня 2017 года. Пасля гэтай даты фізічныя асобы змогуць атрымаць свае сродкі ва ўпаўнаважаным банку. Зняць грошы з рахункаў можна будзе ў касах БСБ Банка, а таксама ў банкаматах любога банка — на бягучы момант адмененыя ўсе камісіі за зняцце грашовых сродкаў на тэрыторыі Беларусі. У той жа час шэраг беларускіх банкаў — Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк і Прыёрбанк — заблакавалі карткі БСБ Банка. У сувязі з гэтым банк рэкамендуе кліентам здымаць сродкі ў банкаматах БСБ Банка, інфармацыя аб даступнасці грашовых сродкаў у якіх будзе аператыўна размяшчацца на сайце банкаўскай установы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру