Дзяўчына ў стане алкагольнага ап'янення пашкодзіла пяць машын у двары на вул. Русіянава ноччу 16 чэрвеня, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў ДАІ Першамайскага раёна.
«ДТЗ здарылася ў 3:30 ў двары дома № 16 на вул. Русіянава. Дзяўчына 1993 года нараджэння села за руль «Фальксвагена Пасат», аформленага на іншага чалавека. З яе слоў, яна аб'язджала яму, спачатку ўдарыла прыпаркаваны справа «Дэу», затым працягнула рух і зачапіла «Нісан», які стаяў злева. Пасля ўрэзалася ў «Мазду» і «Фальксваген Пола». Спынілася толькі на газоне», — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Першамайскага РУУС Аксана Мяхедка.
Аказалася, што аўтааматарка ніколі не атрымлівала пасведчання кіроўцы. Мала таго, села за руль у стане алкагольнага ап'янення: медыцынскі агляд паказаў 1,37 праміле. Цяпер дзяўчыне пагражае буйны штраф. Акрамя таго, яна на працягу трох гадоў будзе пазбаўленая магчымасці атрымаць правы.





