З-за сутыкнення амерыканскага эсмінца «Фіцджэральд» з філіпінскім кантэйнеравозам каля берагоў Японіі зніклі сем вайскоўцаў ВМС ЗША.
Трое амерыканскіх вайскоўцаў, у тым ліку капітан - параненыя, гаворыцца ў заяве ваенна-марскіх сіл.
Сутыкненне адбылося у 2:30 ночы па мясцовым часе за 100 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад японскага горада Ёкасука, паведаміла прэс-служба ВМС ЗША. Пазней стала вядома, што эсмінец сутыкнуўся з вялікім кантэйнеравозам ACX Crystal, які ішоў пад сцягам Філіпінаў.
Вядома прынамсі пра трох чалавек, якія пацярпелі. Сярод іх і капітан карабля. Іх эвакуіравалі верталётам і шпіталізавалі.
Японская берагавая ахова заявіла, што з-за інцыдэнту зніклі сем членаў экіпажа эсмінца. ВМС ЗША пацвердзілі гэтую інфармацыю. Пра іх лёс пакуль нічога невядома.
У заяве ВМС ЗША таксама паведамілі, што амерыканскія ваенныя маракі выклікалі на дапамогу мясцовую берагавую ахову. Цяпер казаць аб памеры шкоды, нанесенай эсмінцу - немагчыма. А тэлеканал NHK паказаў кадры, на якіх бачна ўвагнутасць на корпусе эсмінца на правым борце.
Аднаго параненага марака эвакуіравалі верталётам берагавой аховы, паведаміла пазней камандаванне ВМС ЗША.
Эсмінец базуецца на ваенна-марской базе ЗША ў порце Ёкасука. Ён узброены крылатымі ракетамі «Тамагаўк».
Раён, у якім адбыўся інцыдэнт, загружаны судамі, а эсмінец «Фіцджэральд» - адзін з самых перадавых ваенных караблёў у свеце са складанай сістэмай радараў, адзначае карэспандэнт BBC у Токіа.
На яго думку, цяпер будзе шмат пытанняў, чаму экіпаж не змог пазбегнуць сутыкнення з кантэйнеравозам, які разам з грузам важыў прыкладна ўтрая больш, чым амерыканскі эсмінец.