Украінскія памежнікі на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» (на мяжы з Гомельскай вобласьцю) затрымалі беларускага грамадзяніна за спробу ўвезьці ва Ўкраіну 60 патронаў калібру 7,62 мілімэтраў.

Патроны ў багажным аддзяленьні аўтамабіля «LAND ROVER» выявіў службовы сабака, натрэніраваны на пошук зброі.

Як паведамілі радыё «Свабода» ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, распачатае дасудовае расьсьледаваньне паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага артыкулам 201 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — кантрабанда. Згодна з заканадаўствам, перамяшчэньне «зброі і боепрыпасаў празь мяжу па-за мытным кантролем або з утойваннем ад мытнага кантролю» караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй прадметаў кантрабанды.

Памежнікі перадалі грамадзяніна Беларусі супрацоўнікам Службы бясьпекі Ўкраіны для правядзеньня далейшай праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0