У Пінску кранаўшчык вежавага крана выпаў з кабіны. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб спусціць яго на зямлю, паведамляе Брэсцкае абласное аддзяленне МНС.

Выклік ратавальнікам паступіў раніцай 17 чэрвеня. Дзяжурная медсястра хуткай дапамогі паведаміла, што з крана на пляцоўку ўпаў чалавек, неабходная дапамога, каб яго зняць.

Па прыбыцці ратавальнікі высветлілі, што на пляцоўцы партальнага крана-лесапагрузчыкв (самаходны на рэйкавым ходзе) на ўзроўні 10 метраў ляжыць чалавек. Работнікі хуткай дапамогі агледзелі яго, але ім патрэбна была дапамога, каб зняць пацярпелага з вышыні.

Работнікі МНС з дапамогай універсальнай складнанай шыны па аўталесвіцы спусцілі кранаўшчыка на зямлю і перадалі медыкам. Мужчына 1962 года нараджэння з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы, яго стан цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0