У Нацыянальным аэрапорце Мінск «Боінг 737» вызвалялі ад умоўных тэрарыстаў у рамках «антытэрарыстычных вучэнняў». паводле іх легенды, авіядыспетчар «Белаэранавігацыі» атрымаў трывожнае паведамленне ад камандзіра самалёта, які здзяйсняў транзітны палёт над тэрыторыяй нашай краіны. На борце прагучалі стрэлы і невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кабіну. Пасля гэтага сувязь з «Боінгам» перарвалася.
Калі ж самалёт прызямліўся ў аэрапорце (ці яго прымусілі здзейсніць пасадку), пачалася антытэрарыстычная аперацыя. У ёй удзельнічалі падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Узброеных сіл, МНС.
0
0
0
0
0
0